Латвія: давядзецца або прыняць бежанцаў, або выйсці з ЕС

Лідар "Адзінства" Салвіта Абалціня незадаволеная становішчам, у якім Латвія апынулася з-за сітуацыі з бежанцамі. Пазіцыя Нацблока і Саюза "зялёных" і сялян справакавала ва ўрадзе "канстытуцыйны крызіс".



5111f55f651ca3bcee_46458045.jpg

Салвіта Абалціня. Foto: LETA

Пры гэтым палітык адзначыла, што ўсе спробы супрацьстаяць рашэнню аб прыняцці мігрантаў дарэмныя. Бежанцаў давядзецца ўзяць, альтэрнатывай з'яўляецца толькі выхад Латвіі з ЕС, патлумачыла Абалціня ў інтэрв'ю Латвійскаму радыё, паведамляе delfi.lv.

Яна заклікала краіну раўняцца на суседнюю Эстонію, якая "дэманструе прагматычную палітыку" і без асаблівых пярэчанняў пагадзілася прыняць бежанцаў.

Саюз "зялёных" і сялян і Нацаб'яднанне раней заявілі, што не падтрымаюць прыняцце "ніводнага дадатковага бежанца".

На пытанне, ці можа праблема прыняцця дадатковых бежанцаў раскалоць кааліцыю, паколькі такая пазіцыя ставіць прэм'ера Лаймдоту Страўюму ў няёмкае становішча, Брыгманіс адказаў, што "яна з'яўляецца прэм'ерам, і ёй трэба паехаць і растлумачыць сітуацыю, якая склалася ў Еўрасаюзе", паведамляе BNS.

"Чаму Латвія не можа цвёрда заявіць, што мы не хочам прымаць дадатковых бежанцаў, паколькі ў нас няма адпаведнай інфраструктуры? Эканамічная сітуацыя такая, што гэтых бежанцаў прыняць немагчыма", — сказаў Брыгманіс, дадаўшы, што ніхто з бежанцаў не хоча трапіць у Латвію.

Сустаршыня Нацаб'яднання Райвіс Дзінтарс пацвердзіў, што Нацаб'яднанне таксама не пагодзіцца прыняць ні аднаго дадатковага бежанца і па прынцыпе добраахвотнасці.