Германія чакае прыбыцця мільёна бежанцаў у 2015 годзе

Германія разлічвае да канца года прыняць у сябе да мільёна бежанцаў з усходніх краін, заявіў віцэ-канцлер краіны Зігмар Габрыэль у пасланні, адрасаваным партыі сацыял-дэмакратаў, паведамляе ВВС.



p_51048451.jpg

"Усё ўказвае на тое, што ў нас будзе не 800 тысяч мігрантаў, як раней прадказвала міністэрства ўнутраных спраў, а мільён", — упэўнены віцэ-канцлер.

Цяперашняя сітуацыя — выразны сігнал краінам Еўрасаюза аб тым, што "нават калі Германія гатова аказваць дапамогу больш за астатніх, мы не можам самі прыняць усіх бежанцаў", — гаворыцца ў лісце.

На цяперашні момант Германія прыняла ў сябе больш бежанцаў, чым любая іншая краіна ЕС.

У панядзелак Германія разам з Аўстрыяй і Чэхіяй абвясціла пра ўзмацненне мер кантролю на межах. Услед за імі аб падобных мерах абвясціла Славакія. Таксама ў панядзелак пра гатоўнасць закрыць межы абвясціла Польшча.