Нямецкі "Фэйсбук" будзе выдаляць антыімігранцкія каментары
Прадстаўнікі кампаніі Facebook у Германіі паведамілі, што ствараюць адмысловую каманду для барацьбы з антыімігранцкіх каментарамі ў сваёй сацсетцы.
Як паведамілі прадстаўнікі "Фэйсбука", у апошні час у нямецкім яго сегменце назіраецца рэзкі рост расісцкіх і ксенафобскіх каментароў, што супалі па часе з наплывам у краіну мігрантаў з Блізкага Усходу і Афрыкі.
Пад ціскам урада Германіі "Фэйсбук" паабяцаў зрабіць больш жорсткай працэдуру маніторынгу.
Паводле www.bbc.com