Кішынёў. Тысячы пратэстоўцаў усталявалі намёты на плошчы

Ветэраны Аўганістану і Прыднястроўя запэўніваюць, што ў выпадку неабходнасці «здолеюць абараніць людзей на плошчы».



f265da60_006d_4dae_8724_b26556a86582_w640_r1_s.jpg

У Кішынёве ў нядзелю прайшоў другі па колькасці за ўвесь час пратэстаў мітынг, у якім, паводле дадзеных паліцыі, прынялі ўдзел да дваццаці тысяч чалавек. Мяркуючы па рэзалюцыі, аднагалосна прынятай «раззлаванымі гараджанамі», — гэта не мяжа. У дакуменце арганізатары пратэстаў заклікаюць да ўсеагульнага страйку ў краіне.

На галоўнай плошчы Кішынёва — праспекце Штэфана чэл Марэ пратэстоўцы паставілі роўнымі шэрагамі некалькі соцень намётаў. На кожным ёсць уласны нумар, і ў гэтым імправізаваным мястэчку жывуць не толькі маладыя людзі, якія традыцыйна з'яўляюцца асновай любога пратэсту, але і людзі сталага веку. Жыхары Кішынёва — а сёння падтрымаць іх на мітынг з'ехаліся актывісты з усёй краіны — незадаволеныя рэзкай інфляцыяй і ростам цэнаў, прычыну якіх яны бачаць у крадзяжы з дзяржбюджэту каля мільярда еўра ў мінулым годзе.

Асноўным патрабаваннем рэзалюцыі, прынятай у нядзелю, стала, як і на самым шматлікім мітынгу 6 верасня, адстаўка ўраду. Акрамя гэтага, рада Вялікага нацыянальнага сходу, сфармаваная ініцыятарамі пратэсту, сябрамі грамадзянскай платформы «Годнасць і праўда», павінен будзе падрыхтаваць праект Ураду народнага даверу для ўдзелу ў выбарах.

gdb.rferl.org__17543600_fb16_4_49779aa55cdc22dfa96a9d9e1f58f99c.jpeg

У тым, што датэрміновыя выбары адбудуцца, тыя, хто прысутнічаў на плошчы, калі і сумняюцца, то кажуць з вялікай верагоднасцю. «Мы зробім так, што пажар пратэсту ахопіць усю краіну, і ўрад зразумее, што значыць выклікаць народны гнеў. Пасля гэтага яны самі пабягуць», — заявіў з трыбуны былы дэпутат першага малдаўскага парламента Валянцін Далганюк. Ён заклікаў суграмадзянаў рыхтавацца да ўсеагульнага страйку.

gdb.rferl.org__b0323c68_c861_4_b421d296627ec48d450f8d0a98b90922.jpeg

Упэўненасць мітынгоўцам надае і сам характар пратэсту, які стаў сталым — намётавы лагер ніхто прыбіраць не мае намеру. Строгі парадак і бяспека тут падтрымліваюцца сіламі ветэранаў Аўганістана і Прыднястроўя. Мужчыны ў форме і з ордэнамі на грудзях дакладна рэгулююць перамяшчэнне па лагеры і правядзенне самога мітынгу. Журналістаў, якія жадалі зрабіць здымкі са сцэны, прасілі спачатку зняць заплечнікі — такія, маўляў, правілы бяспекі. Зрэшты, у размовах ветэраны заўсёды падкрэсліваюць, што гатовыя абараняць людзей на плошчы, і ва ўрадзе гэта выдатна ўсведамляюць.

gdb.rferl.org__596e3f03_bad4_4_473c0e75e08cd291f936e7c80feb5a8a.jpeg

Па краях намётавага мястэчка стаяць два вялікія шатры. У адным валанцёры-медыкі нясуць вахту, аказваючы дапамогу ўсім, каму спатрэбіцца. Гэта таксама адзін з фактараў кішынёўскага пратэсту: усё рэгулюецца, прадумваецца, і пра многія аспекты тут клапоцяцца загадзя. Медыкі заяўляюць, што гатовыя і да наступстваў магчымых сутыкненняў. На іншым канцы лагеру стаіць вялікі намёт з надпісам «Львоўскае». Гэта імправізаваная сталовая, куды гараджане прыносяць прадукты і гатовую ежу.

gdb.rferl.org__151384cb_a794_4_6c4841f29ddf95b265b6965dacd9ad54.jpeg

Пасля палітыкаў на сцэну сталі падымацца музыкі. Мітынгоўцы з задавальненнем падпявалі, падтанцоўвалі і падтрымлівалі заявы пра тое, што ўсе прысутныя сёння перад урадам — патрыёты. Пратэстоўцаў ад будынка ўраду, за шклянымі дзвярыма якога можна было бачыць з'яўленне ды знікненне чыноўнікаў, аддзяляў ланцуг паліцэйскіх у поўным абмундзіраванні — бронекамізэлькі, каскі, накаленнікі і іншае. Маладыя хлопцы ў форме жартавалі, на натоўп не напіралі, і было відаць, што сур’ёзных беспарадкаў яны не чакаюць.

Наогул, атмасфера цяпер у Кішынёве, дзе па вуліцах ходзіць шмат моладзі з нацыянальным сцягам на плячах, прыўзнятая. Не адчуваецца ні пагрозы, ні магчымасці сур’ёзных сутыкненняў.

gdb.rferl.org__99b4bdc0_bf84_4_c2ee02d23663e7f925cd3ed42e8966cb.jpeg

Магчыма, гэта яшчэ і таму, што ідэйна вераснёўскі пратэст накіраваны на інтэграцыю з Еўропай, што не адмаўляе і ўрад. Пры гэтым лідары «Годнасці і праўды» заяўляюць, што гэты курс існуе толькі на словах, а рэальна няма ніякай інтэграцыі. Адсюль патрабаванне прыбраць з палітыкі мясцовых алігархаў і правесці датэрміновыя выбары. Сцягоў Еўразвязу ў руках мітынгоўцаў крыху менш, чым сцягоў Малдовы. Цікава, што па пытанні стаўлення да расейскага ўплыву абодва супрацьлеглыя бакі шмат у чым таксама салідарныя.

gdb.rferl.org__88a728bb_5c6a_4_b4a724c1c8a8931f1f0ee616415c77c8.jpeg

Расійскіх журналістаў на плошчы не любяць, і гавораць па-руску з імі вельмі неахвотна. З іншага боку, шэраг прадстаўнікоў расійскіх СМІ былі дэпартаваныя ці не дапушчаныя на тэрыторыю Малдовы: супрацоўніка "Ruptly", якое ўваходзіць у структуру RT, Аляксея Амелюшкіна выгналі з краіны, а здымачную групу "LifeNews" і зусім не пусцілі. Пры праходжанні пашпартнага кантролю да расейскіх журналістаў праяўлялі асаблівую ўвагу. У карэспандэнта "Радыё Свабода", напрыклад, папрасілі паказаць кадры апошняга фотарэпартажу з лагеру ўцекачоў у Будапешце. «Гэта радыё, якое глушылі ў савецкі час і цяпер спрабуюць, — паведаміў падначаленым адзін з начальнікаў памежнай службы ў аэрапорце. — Можа, ім яшчэ давядзецца да нас бегчы. Прапусціце».

gdb.rferl.org__68ab26df_a9b1_4_99e010858493c07cb155f230dcb52423.jpeg

Нядзельны мітынг прайшоў без здарэнняў, але і рэакцыі ўраду пакуль не выклікаў. Аднак гэта, здаецца, упэўненасці ў прысутных не зменшыла. Многія прыезджыя вярнуліся дадому, а на плошчы аднавілі ўсе намёты, частку якіх прыбіралі, каб правесці мітынг. Выказаць здагадку, чым скончыцца гэтае супрацьстаянне, пакуль немагчыма, але ўрад адмоўчваецца, а пратэстоўцы не маюць намеру сыходзіць, не дасягнуўшы прызначэння датэрміновых выбараў.

gdb.rferl.org__8a9aa76a_7204_4_36613886ea11de1743dde5cd4498700a.jpeg

gdb.rferl.org__6c0c6ac4_c029_4_e726725f2c7d61288fb9bee624900da2.jpeg

www.svaboda.org