Армія Германіі дапамагае прымаць новых бежанцаў

Па ацэнцы нямецкіх уладаў, у гэтыя выходныя ў паўднёвую Германію прыбудуць 40 тысяч мігрантаў. Гэта ўдвая больш, чым прыбыло ў канцы мінулага тыдня.



Большасць прыбываюць на цягніках і аўтобусах з Венгрыі і балканскіх краін у Мюнхен. Улады Баварыі асцерагаюцца, што ў іх не хопіць рэсурсаў, каб справіцца з такім прытокам мігрантаў.

Германскае міністэрства абароны аб'явіла, што каля 4 тысяч вайскоўцаў возьмуць удзел у працэсе прыёму новых бежанцаў, паведамляе ВВС.

Міністр абароны Германіі Урсула фон дэр Лейен сказала, што войска гатова забяспечыць тэхнічную і лагістычную падтрымку.

Хутчэй за ўсё, большасць бежанцаў будуць размешчаны ў вайсковых казармах.

Нямеччына стала асабліва прывабнай краінай для бежанцаў пасля таго, як Берлін часова вырашыў адмовіцца ад выканання правілаў Еўрасаюза аб рэгістрацыі мігрантаў у першай краіне ЕС, у якой яны апынуліся.

Мэр Мюнхена Дытэр Рэйтэр заклікаў улады іншых германскіх зямель падвоіць намаганні па прыёме новых мігрантаў. Ён назваў скандалам адмову ўладаў гэтых зямель вылучыць памяшкання і іншыя рэсурсы для прыёму бежанцаў.

Па некаторых паведамленнях, федэральныя ўлады Германіі разглядаюць прыняцце надзвычайных мер па канфіскацыі незанятай здымнай жылой плошчы, у якой можна размясціць мігрантаў.

Плануецца стварыць буйны цэнтр па апрацоўцы прашэнняў аб прытулак на пусткі Люнебург у Ніжняй Саксоніі. Туды мігрантаў будуць дастаўляць цягнікі з Аўстрыі.

Тым часам у суботу ў некалькіх краінах Еўропы павінны прайсці акцыі ў падтрымку мігрантаў. Таксама ў  пятніцу было абвешчана, што венгерскія ўлады будуць арыштоўваць нелегальных мігрантаў.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: