31 мігрант спрабаваў трапіць у Польшчу за мінулыя суткі
За мінулыя суткі
31 іншаземец з Індыі, Егіпта, Ірака і Сірыі спрабаваў незаконна пранікнуць на
тэрыторыю Польшчы з боку Беларусі. Інцыдэнты зафіксаваныя ў раёне Белавежы,
Нарэўкі і Міхалова.

Сёння ў раёне Ліпска былі выяўлены тры мігранты — два з Йемена і адзін з Саудаўскай Аравіі, паведамляе памежная служба Польшчы.