Па словах старшыні “гранітаўскага незалежнага прафсаюзу Алега Стахаевіча, заявы на звальненне падалі 430 рабочых прадпрыемства, якіх не задавальняюць заробкі ў 200-400
даляраў. Рабочыя настроеныя з’язджаць на працу за межы рэспублікі, але іх адмаўляюцца звальняць без месячнай адпрацоўкі.
Нягледзячы на тое, што ў некаторых ўжо ёсць дамова ў Расіі на працу, насустрач сваім работнікам кіраўніцтва прадпрыемства ісці не хоча. У той жа час, як кажа Стахаевіч, калі пачыналі ствараць
незалежны прафсаюз, ім казалі: сыходзьце хоць заўтра, на ваша месца з некалькі раёнаў жадаючых. Некаторыя рабочыя ідуць на прагулы, каб іх звольнілі нават па артыкуле.
spring96.org