5000 рублёў за круты кактэйль. У Беларусі выберуць лепшых бармэнаў
У Беларусі стартуе пяты юбілейны конкурс прафесійных бармэнаў Lidskae Beer Master, паведамілі арганізатары — завод «Лідскае піва» пры падтрымцы школы бартэндзінга Splash&Dash.
Мэта конкурсу — папулярызацыя культуры піцця. Сёлета акцэнт зроблены на творчых здольнасцях барменаў і арыгінальнасці падачы кактэйляў. У складзе кожнага з іх будзе піва «ЛІДСКАЕ Premium» — духмяны лагер з пышнай пенай, мяккім густам і тонкай гарчынкай.
«Пяты год запар мы праводзім конкурс сярод прафесійных бармэнаў Беларусі. Ўзровень іх майстэрства пастаянна расце. Тэндэнцыя такая, што бармэн цяпер гэта не проста супрацоўнік установы, які стаіць за барнай стойкай, а харызматычны і крэатыўны чалавек, які ператварае працэс падрыхтоўкі напояў у шоў, — адзначыў галоўны півавар ААТ «Лідскае піва» Алег Малахаў. — Цяпер мы плануем надаць асаблівую ўвагу персоне бармэна, яго здольнасцям да цікавай падачы і пашырэння свайго напою».
Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюцца па 29 сакавіка. У адборачным туры конкурсу журы будзе прымаць і ацэньваць рэцэпты аўтарскіх кактэйляў на аснове ЛІДСКАЕ Premium.
Канкурсантам, якія выйдуць у паўфінал, трэба будзе прайсці онлайн-вэбінар па асновах сэлфбрэндзінга і сторытэлінга, а потым на працягу месяца частаваць сваім аўтарскім кактэйлем наведвальнікаў, каб заваяваць падтрымку знатакоў напою.
У фінал пройдуць 15 бармэнаў, якіх адбярэ журы па наступных крытэрах: інтэграцыя брэнда, крэатыўны складнік выканання задання, фармат рэалізацыі і прэзентацыя рашэння. Прадстаўляць кактэйлі трэба будзе, у прыватнасці, галоўнаму півавару «Лідскага піва» Алегу Малахаву, які ацэніць густ кактэйлю, яго назву і арыгінальнасць падачы.
Да першага юбілею конкурсу прызавы фонд павялічаны: цяпер прыз за 1 месца складзе 5000 рублёў, 2 месца — 3000 рублёў, 3 месца — 2000 рублёў.
Рэспубліканскі прафесійны конкурс бармэнаў Lidskoe Beer Master праводзіцца кампаніяй «Лідскае піва» з 2015 года. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца беларускія бармэны ва ўзросце ад 19 гадоў і з вопытам работы ад 6 месяцаў. У склад журы традыцыйна ўваходзяць прафесіяналы барнай індустрыі, піўныя блогеры, журналісты буйных СМІ і кіраўніцтва ААТ «Лідскае піва».
Паводле прэс-рэліза