56-гадовую Таццяну Міхайлаву затрымалі па падазрэнні ў прагулцы з парасонамі
Таццяна — маці Юліі Міхайлавай, якую ў красавіку затрымалі і асудзілі на 25 сутак арышту за шпацыр з БЧБ-парасонам на праспекце Пераможцаў. Таццяну тады таксама асудзілі на 5 сутак за «непадпарадкаванне» па арт. 24.3 КаАП, паведамляе «Вясна».
Жанчына з'яўляецца шматдзетнай
мамай, у якой сямёра паўналетніх дзяцей. У яе дыягнаставаны фіброз лёгкіх —
падчас мінулага затрымання, з-за адкрытай форткі ў камеры, у яе пачалася
задышка.