Затрыманую ўчора журналістку Таццяну Капітонаву арыштавалі на 10 сутак

Таццяну Капітонаву затрымалі 13 траўня, калі яна здымала канферэнцыю Emerge у мінскім каворкінгу Startup Family.

photo_2021_05_14_15_41_38.jpg

14 траўня ў судзе Савецкага раёна справу журналісткі разглядзела суддзя Алена Жуковіч, паведамляе Вясна назірае.
У Савецкім РУУСе на фотакарэспандэнтку склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП і абвінавацілі ва ўскладанні кветак каля Камароўкі. Таццяна пацвердзіла суду, што была каля Камароўкі, але віну не прызнала, бо, па яе словах, нічога не ўскладала.
У выніку суддзя Жуковіч пакарала Таццяну Капітонаву 10-сутачным арыштам.