Затрыманую журналістку Любоў Каспяровіч, хутчэй за ўсё, будуць судзіць толькі ў панядзелак

Справу затрыманай учора журналісткі TUT.BY Любові Каспяровіч пакуль нават не даставілі ў суд. Падобна, што суд пройдзе ў панядзелак, паведамляе БАЖ.

400119600070_457331.jpg

Да суда журналістку трымаюць на Акрэсціна. Адвакату дагэтуль не далі магчымасць сустрэцца з журналісткай і азнаёміцца са справай.

Любоў Каспяровіч затрымалі ўчора каля будынка суда, дзе пачаліся слуханні па «справе студэнтаў». Яна была ў даволі лёгкай вопратцы. Цёплыя рэчы для яе ў міліцыі таксама не ўзялі.

На дадзены момант за кратамі ў Беларусі знаходзяцца 16 прадстаўнікоў медыя.