Deutsche Welle: Рэжым прымае ўсё больш радыкальныя меры супраць беларускіх журналістаў
Нямецкая медыякампанія DW зрабіла заяву ў сувязі з прысудам у 20 сутак, вынесеным у дачыненні да вядомага магілёўскага журналіста.
Вядомае медыя асуджае вынясенне абвінаваўчага прысуду
Аляксандру Буракову, які супрацоўнічае з DW, паведамляе БАЖ.
— Мы заклікаем беларускія ўлады неадкладна скасаваць прысуд
і выказваем рашучы пратэст супраць парушэння гарантаваных Канстытуцыяй правоў
СМІ ў Беларусі, — заявіў 15 траўня генеральны дырэктар Deutsche Welle Петэр Лімбург.
Ён падкрэсліў, што абвінавачванне «наўмысна
сфабрыкавана, а абыходжанне з Аляксандрам Бураковым паказвае, што рэжым прымае ўсё
больш радыкальныя меры супраць журналістаў».