73-гадовую жанчыну асудзілі за акцыю, якой не было

Суддзя Сяргей Кармановіч (суд Цэнтральнага раёна Гомля) на падставе міліцэйскага пратаколу пакараў штрафам у 81 рубель 73-гадовую пенсіянерку Еву Раманаўну Быкоўскую. АМАП затрымаў яе 25 кастрычніка ў цэнтры гораду на «акцыі», якой не было, піша Свабода.

9402e172_4065_4425_9ffc_f9ca01bbdc73_cx39_cy24_cw56_w1023_r1_s.jpg

Ева Быкоўская)
Ева Раманаўна працавала да пенсіі настаўніцай. Акцыі пратэсту 25 кастрычніка ў Гомлі не было — міліцыянты не далі сабрацца людзям.
На вачах Евы Раманаўны АМАП схапіў мужчыну. Былая настаўніца зрабіла заўвагу — схапілі і яе. Пенсіянерка апавядала, што амапавец у аўтобусе сказаў сваім калегам: «У яе бацька паліцай!»
«Мой бацька прайшоў усю вайну і дайшоў да Берліну! Гэты старшы амапавец стаў у мяне над галавой і шалёна крычаў, паводзіў сябе як звер, калаціў рукамі аб сценку, крычаў: «Сука, бл..., колькі ты будзеш хадзіць?! Што табе трэба?!» — абуралася Ева Раманаўна.