ААН папярэдзіла пра рызыку ўзнікнення больш смяротных мутацый каронавіруса

«Мы перажываем другі год глабальнай пандэміі, якая забрала жыцці чатырох мільёнаў чалавек. Каронавірус у будучыні можа стаць больш смяротным з-за глабальнага прабелу ў размеркаванні вакцын», – адзначыў генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш, яго словы прыводзіць прэс-служба арганізацыі 9 ліпеня.

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Нераўнамернасць размеркавання вакцын ад каронавіруса ў свеце ўяўляе небяспеку, паколькі вірус «падвяргаецца мутацыям, ён можа станавіцца больш заразным і нават больш смяротным», мяркуе Гутэрыш. Ён упэўнены, што «свету патрэбны адзіны агульны план вытворчасці вакцын, каб як мінімум падвоіць аб’ём і забяспечыць справядлівае размеркаванне праз механізм COVAX».
Для выканання такога плану Гутэрыш заклікаў сфармаваць мэтавую групу па надзвычайных сітуацыях.
Беларускае Радыё Рацыя