Абама супраць прысудаў

Прэзідэнт ЗША Барак Абама падпісаў адпаведную заяву з асуджэннем нядаўніх прысудах, якія вынеслі палітычным вязням у Беларусі.

Прэзідэнт ЗША Барак Абама падпісаў адпаведную заяву з асуджэннем нядаўніх прысудах, якія вынеслі палітычным вязням у Беларусі.
«Я рашуча асуджаю прысуды апазіцыйным кандыдатам на прэзідэнцкую пасаду ў Беларусі Уладзіміру Някляеву, Андрэю Саннікаву, Віталю Рымашэўскаму, Мікалаю Статкевічу і Дзмітрыю Усу, — гаворыцца ў заяве. — Злучаныя Штаты лічаць палітычнымі вязнямі гэтых і іншых кандыдатаў і мужных актывістаў, арыштаваных і абвінавачаных у час пераследу ў сувязі з падзеямі 19 снежня. Відавочная палітычная матываванасць судовых працэсаў і іх неадпаведнасць нават мінімальным стандартам, уласцівым справядлівай і незалежнай судовай сістэме, азначае для Беларусі вялікі крок назад у сферы дэмакратыі. Мы падзяляем асуджэнне шырокай міжнароднай супольнасцю дзеянняў Аляксандра Лукашэнкі і ўраду Беларусі ў гэтым пытанні.
Кіруючыся нашымі каштоўнасцямі і прынцыпамі, урад Злучаных Штатаў будзе ўводзіць новыя санкцыі ў дачыненні да асобных беларускіх дзяржаўных прадпрыемстваў, у дадатак да санкцый, візавых абмежаванняў і замарожвання актываў, абвешчаных 31 студзеня. Гэтыя меры скіраваныя супраць асобаў, адказных за рэпрэсіі, у прыватнасці Аляксандра Лукашэнкі, а не супраць народа Беларусі. Мы каардынуем дзеянні з іншымі зацікаўленымі ўрадамі, каб з дапамогай рэжыму гнуткіх міжнародных заклікаць да адказнасці беларускіх чыноўнікаў, якія бралі ўдзел у рэпрэсіях. Мы таксама павялічваем нашу падтрымку дэмакратычным рэформам у Беларусі. Мы далучаемся да Еўрапейскага саюза і іншых нашых саюзнікаў і партнёраў у падтрымцы імкнення народа Беларусі жыць у сучасным, дэмакратычным і квітнеючым еўрапейскім грамадстве».