«Абарона ўсходняй мяжы Польшчы». У Польшчы выпусцілі манету, прысвечаную міграцыйнаму крызісу

Нацыянальны банк Польшчы выпусціў калекцыйную срэбраную манету «Абарона ўсходняй мяжы Польшчы». У чацвер, 27 студзеня, яна ўжо з'явілася ў продажы, паведамляе прэс-служба фінустановы.

granica_3.jpg

Намінал калекцыйнай манеты — 10 злотых.

На рэверсе манеты намаляваныя профілі афіцэраў Памежнай службы і паліцыі, верталёт Памежнай службы на фоне фрагмента контуру Польшчы. На аверсе намаляваны Польскі памежны пост.

Манета выпушчаная накладам у 10 тысяч штук, купіць яе можна ў рэгіянальных аддзяленнях банка або ў спецыяльнай інтэрнэт-краме за 160 злотых.

Паводле reform.by.