Абаронцы Курапатаў заклікаюць да мабілізацыі

Абаронцы Курапатаў заклікаюць усіх 7 красавіка пасля малітвы на плошчы Свабоды сабрацца ля народнага мемарыяла.

Фота Дзіяны Серадзюк

Фота Дзіяны Серадзюк

«Абвяшчаецца ўсеагульная мабілізацыя ў Курапаты! Нядзеля, 14:00 Галгофа. Пасля малітвы на плошчы Свабоды (12:00) – усе на Курапаты! Незалежна ад рэлігійных поглядаў ці пазіцый! Усе патрыёты мусяць быць на месцы, дзе пачаўся ўсебеларускі рух за незалежнасць!», гаворыцца ў тэлеграм-канале Абарона Курапатаў.
Нагадаем, з ініцыятывай правядзення 7 красавіка ў 12:00 на плошчы Свабоды ў Мінску малебна за забітых у Курапатах і ў абарону хрысціянскай веры выступіў адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэса Мікалай Статкевіч. На правядзенне малебну ля храмаў не патрабуецца дазвол уладаў, адзначыла прэс-служба БНК.