У Мінску затрымалі актывіста Максіма Вінярскага
У Мінску затрымалі апазіцыйнага актывіста Максіма Вінярскага, паведамляе Радыё Свабода.

svaboda.org
Сваякам актывіста пацвердзілі, што ён знаходзіцца ў мінскім ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна. Мяркуецца, што затрыманне магло адбыцца ўвечары 5 красавіка. Вядомы актывіст Леанід Кулакоў сказаў, што бачыўся ў Вінярскім увечары ў пятніцу. Той набыў лампадку і планаваў пайсці ў нядзелю да кафедральнага сабора на малітву за Курапаты.
У пятніцу была таксама затрыманая актывістка Вольга Нікалайчык. Паўторна затрымалі Паўла Севярынца і Ніну Багінскую.
Паводле euroradio.fm