Ад 9 жніўня суддзі спынілі толькі 20 адміністрацыйных справаў супраць удзельнікаў пратэстаў
Суддзі вынеслі папярэджанні ў 87 выпадках, а спынілі не больш за 20 спраў супраць пратэстоўцаў. Пры гэтым суды 6 886 разоў арыштоўвалі і 3 889 разоў штрафавалі грамадзян — найчасцей па артыкулах 23.34 і 23.4 КАаП, паведаяляе «Свабода».
З 9 жніўня па 31 снежня 2020 года на акцыях пратэсту ў Беларусі затрымалі 26 577 чалавек.
Выкарыстоўваючы ўсе крыніцы інфармацыі, праваабарончы цэнтр «Вясна» падрыхтаваў справаздачу, згодна з якой агульная колькасць затрыманняў склала 26 577.
Пад затрыманні трапілі мінімум 170 непаўналетніх і не меней за 295 грамадзян, старэйшых за 60 гадоў, піша БелаПАН.
Найбольшая колькасць выпала на ўзроставы прамежак ад 19 да 40 гадоў — такіх людзей больш за 10 500. Але пры гэтым дадзеныя пра ўзрост апрацавалі толькі ў паловы затрыманых на ўсіх акцыях.
Суды 6 886 разоў арыштоўвалі і 3 889 разоў штрафавалі грамадзян. Абсалютная большасць з іх па артыкулах 23.34 і 23.4 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях — «удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве» і непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы..."
Суддзі вынеслі папярэджанні ў 87 выпадках, а спынілі не больш за 20 спраў.
Агульная колькасць сутак адміністрацыйнага арышту дасягнула 83 006. Часцей за ўсё затрыманых арыштоўвалі на 15 сутак (2.230 пастаноў). Штрафаў за гэты перыяд прысудзілі на суму ў 1 799 901 рубель.
Інфаграфіка ПЦ «Вясна»
Таксама праваабаронцы падрыхтавалі і статыстыку пацярпелых пры затрыманнях і разгонах мірных акцыяў пратэсту. Сілавікі збілі як найменш 381 чалавека. Акрамя таго, 482 чалавекі трапілі ў шпіталь. 10 чалавек атрымалі агнястрэльныя раненні, а 5 чалавек загінулі.