Адкрыты збор сродкаў для сям'і Нікі Ніканавай. Сабрана ўжо больш за $15 тысяч

Грошы на дапамогу сям'і Нікі Ніканавай, якая загінула 25 ліпеня на Алясцы, збіраюць праз сайт GoFundMe, паведамляе Радыё Свабода.

screenshot_2019_07_28_at_10.26.27.png

Сям’і Нікі Ніканавай, рэжысёркі, якая патанула на Алясцы, працягваюць збіраць грошы. На плятформе GoFundMe менш чым за суткі з заяўленых 20 тысяч даляраў, сабралі больш за $15 тысяч. Адзін чалавек зрабіў перавод на 10 тысяч долараў.
Найперш грошы хочуць сабраць на пералёт у ЗША маці загінулай Вользе Ніканавай. Ніка Ніканава была рэжысёркай, яна даследавала тэму асуджаных за наркатычныя злачынствы ў Беларусі. У гэтым годзе яна зняла 20-хвілінны фільм «Пакаленне 328».
1 ліпеня Ніка Ніканава стала жонкай актывіста ініцыятывы Legalize Belarus Пятра Маркелава. Пётар Маркелаў і Ніка Ніканава пасля вяселля вандравалі па Алясцы, менавіта ў гэтым штаце яны хацелі застацца жыць. Маладыя дабраліся да аўтобусу, у якім жыў і памёр Крыстафэр МакКэндлес — герой кнігі Джона Кракаўэра «У дзікіх умовах».