Аднаго з затрыманых футбалістаў «Крумкачоў» з РУУС забрала хуткая

Учора футбалісты «Крумкачоў» Сяргей Казека і Павел Расолька былі затрыманыя падчас акцыі пратэсту ў Мінску і дастаўлены ў Ленінскі РУУС. Іх абвінавацілі ў нападзе на міліцыю.

118374889_3317350735021035_521295827873330379_o.jpg

Сёння адзін з заснавальнікаў клуба Уладзіслаў Маёраўскі апублікаваў у Facebook пост, у якім распавёў, што Сяргея Казеку ноччу з РУУС забрала хуткая:
«Нагадаю, што ўчора хлопцы вярталіся з трэніроўкі <...> і падвергнуліся нападу, збіццю і захопу. Іх абвінавачваюць у нападзе на міліцэйскі аўтамабіль. Паша Расолька ноч правёў у Ленінскім РАУС. Сяргея Казеку сярод ночы адтуль жа забрала хуткая. У кайданках і пад канвоем.
З хлопцамі працуе адвакат. Была прызначана судова-медыцынская экспертыза па факце нанясення ім цялесных пашкоджанняў. Сёння будуць праводзіцца следчыя дзеянні».
Як распавёў Уладзіслаў, ён асабіста быў сведкам таго, як гульца забірала машына хуткай дапамогі:
«Вонкава выглядаў дрэнна, інакш хуткая б не забрала. На твары бачных пашкоджанняў не было відаць. Але цёмна і барада. Перасоўваўся з цяжкасцю».
Пазней дырэктар «Крумкачоў» Алег Давідовіч паведаміў «Трыбуне», што ў Казекі пералом трэцяга пазванка, а таксама пашкоджаныя ныркі.
tut.by