Падтрымайма «Крумкачоў!»
Нечакана стала вядома, што 1 верасня матч 1/16 Кубка Беларусі «Крумкачы» супраць «Дынама-Мінск» пройдзе пры адкрытых трыбунах, з гледачамі.
Пра гэта «Крумкачы» паведамілі ў сваім тэлеграм-канале.
Яны запрашаюць усіх прыйсці і падтрымаць каманду ў цяжкі час.
«Наведаць стадыён — гэта лепшае, что вы зможаце зрабіць зараз для каманды, для Сяргея і Пашы. Бярыце сябе, сям'ю, сяброў і далучайцеся да нас у 16:00 на САК «Алімпійскі». Чакаем кожнага!».
Нагадаем, падчас акцыі 30 жніўня былі жорстка затрыманыя і збіты футбалісты «Крумкачоў» Сяргей Казека і Павел Расолька былі затрыманыя падчас акцыі пратэсту ў Мінску і дастаўлены ў Ленінскі РУУС. Іх абвінавацілі ў нападзе на міліцыю.Пазней дырэктар «Крумкачоў» Алег Давідовіч паведаміў «Трыбуне», што ў Казекі пералом трэцяга пазванка, а таксама пашкоджаныя ныркі.