Футбаліста «Крумкачоў» Сяргея Казеку адпусцілі з міліцыі
Таксама паведамляецца, што крымінальная справа супраць яго прыпыненая.

З Ленінскага РУУС цяпер мусіць выйсці і другі затрыманы футбаліст Павел Расолька.
«Нам проста не пашчасціла, – сказаў Казека. – Аказаліся не ў той час і не ў тым месцы».
Нагадаем, учора футбалісты «Крумкачоў» Сяргей Казека і Павел Расолька былі затрыманыя падчас акцыі пратэсту ў Мінску і дастаўлены ў Ленінскі РУУС. Іх абвінавацілі ў нападзе на міліцыю. Паведамлялася, што Сяргея Казеку ноччу з РУУС забрала хуткая, у яго дыягнаставалі пералом трэцяга пазванка, а таксама пашкоджаныя ныркі.
Затрыманне і збіццё футбалістаў выклікала хвалю абурэння ў беларускім футбольным асяроддзі.