Адвакат Паўла Грыба заклікае ЕСПЧ тэрмінова ўмяшацца з-за пагрозы яго жыццю

Месца знаходжання зніклага 25 жніўня ў Беларусі 19-гадовага ўкраінца Паўла Грыба невядома па гэты дзень, і за яго праблем са здароўем ёсць падставы казаць пра пагрозу жыцця хлопца, заяўляе адвакат яго сям'і ва Украіне Яўгенія Закрэўская.

Павел Грыб, фота з фейсбука Ігара Грыба

Павел Грыб, фота з фейсбука Ігара Грыба

Пра гэта яна заявіла на прэс-канферэнцыі ў Кіеве, паведамляе radiosvoboda.org. На думку юрысткі, знаходжанне і перасоўванне Паўла Грыба па тэрыторыі Беларусі былі верагодна кантраляваны ФСБ, таму за гвалтоўнае знікненне хлопца адказныя расійскія ўлады.
«Намі сапраўды была пададзена заява ў Еўрапейскі суд па правах чалавека па ўжыванні тэрміновых мер у парадку правіла 39. Мы лічым, што Расійская Федэрацыя непасрэдна на дадзены момант парушае такія правы Паўла Грыба як права на свабоду, права на непадвярганне катаванням, і ёсць прамая пагроза яго жыццю», —адзначыла Закрэўская.
Яна заклікала ўлады Беларусі прадставіць відэазапісы з камер па магчымым маршруце хлопца, каб высветліць акалічнасці яго выкрадання, адначасова падкрэсліўшы, што калі з боку Беларусі не будзе эфектыўнага супрацоўніцтва з украінскімі праваахоўнікамі, то можна будзе казаць і пра іхнюю датычнасьць да злачынства.
Толькі 31 жніўня Памежны камітэт Беларусі прызнаў, што Павел Грыб сапраўды перасёк мяжу 24 жніўня. Між тым прадстаўнік МУС Беларусі Канстанцін Шалькевіч заявіў Радыё Свабода, што ў дачыненні да Паўла Грыба «да гэтага часу ніякіх зваротаў у органы ўнутраных спраў не было».
Раней украінскі афіцэр запасу Ігар Грыб заявіў, што спецслужбы Расіі выкралі ў Беларусі яго сына Паўла. 24 жніўня Павел Грыб выехаў у Беларусь на сустрэчу з дзяўчынай, з якой да гэтага меў зносіны толькі праз сацсеткі, пасля чаго знік.
Ігар Грыб паведаміў, што сын павінен быў вярнуцца ў той жа дзень. Калі гэтага не адбылося, ён адправіўся на пошукі Паўла ў Гомель. Там ён высвятліў, што сын знаходзіцца ў вышуку расійскай ФСБ па артыкуле «тэракт».
Грыб перакананы, што ФСБ выцягнула Паўла ў Гомель пад выглядам сустрэчы з дзяўчынай і правяла затрыманні. На думку бацькі, прычынамі выкрадання сына маглі стаць запісы Паўла ў сацсетках, накіраваныя супраць агрэсіі Расеі ва Украіне.
Генпракуратура Украіны паведаміла, што ўзбудзіла справу аб знікненні ўкраінца.