Айцішніца, якую могуць аштрафаваць за абразу беларускай мовы, больш не працуе ў EPAM

Нядаўна стала вядома, што мінскую айцішницу Вольгу Малкіну могуць прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за абразу беларускай мовы. Цяпер жа рэсурс Dev.by са спасылкай на прадстаўнікоў EPAM пацвердзіў, што дзяўчына больш не працуе ў кампаніі.

malkina.jpg

Нагадаем: гісторыя адбылася напрыканцы 2019 года. Вольга Малкіна напісала, што ведае «чатыры мовы, апроч мовы праграмавання»:
— Натуральна, у ****** беларуская мова не разглядала для вывучэння. Наўмысна. Вучыце сваю б****мову самі.
Пасля гэтага некалькі карыстальнікаў сацсеткі напісалі заявы ў міліцыю з просьбай прыцягнуць да адказнасці дзяўчыну за абразу беларускай мовы (арт. 9.22 КаАП — «Парушэнне заканадаўства аб мовах»).
Dev.by распавёў, што Вольга больш не працуе ў EPAM, хоць працавала там увесь мінулы год. Мяркуючы па старонцы дзяўчыны ў сацсетцы LinkedIn, зараз гэта не так, запісаў аб новым месцы працы няма. Пасля прадстаўнікі EPAM пацвердзілі выданню: Вольга больш не працуе ў кампаніі:
— Працоўныя адносіны былі спыненыя па пагадненні бакоў. Мы паважаем права кожнага чалавека на недатыкальнасць прыватнай інфармацыі і, згодна з палітыцы кампаніі, не каментуем дэталі.
Паводле news.tut.by