Акцыі пратэста адбываюцца ў Беларусі 24 студзеня
І надвор'е спрыяльнае.

24 студзеня беларускія двары выходзяць на маршы.
Жыхары Барысава выйшлі на акцыю салідарнасці з барысаўчанамі Фомчанкам і Камісаравымі, якіх асудзілі паводле артыкула 23.34 КаАП. Удзельнікі акцыі кажуць, што гэтых людзей пакаралі за фота, якое яны не рабілі.

Вось такая немаленькая калона людзей выйшла сёння ўвечары на шпацыр у мінскім мікрараёне Паўднёвы Захад
Увечары ланцуг салідарнасці з'явіўся на праспекце Жукава ў Мінску.
Жыхары Гомеля сёння днём выходзілі на акцыю салідарнасці з затрыманым гомельскім праваабаронцам Леноідам Судаленкам.

А жыхары Ратамкі выйшлі ўвечары на акцыю падтрымкі ўсіх палітвязняў.

Вось такія снегавікі з'явіліся сёння ўвечары ў мінскім мікрараёне Сухарава.

Ліда з Ігарам Лосікам


Нядзельныя «экскурсіі пад канвоем» у Наваградку ўжо сталі традыцыяй
Удзельнікаў сённяшняй экскурсіі, прысвечанай Беларускай гімназіі ў Навагрудку і Барысу Кіту, зноў суправаджалі міліцыянты. Яны нават зайшлі ў музей і былі там пакуль апошні чалавек не выйшаў. Удзельнікі экскурсіі выказалі сваю салідарнасць з асуджанымі гараджанамі і жыхарамі ўсёй Беларусі зоркамі з лічбамі «23.34» (артыкул КаАП, па якім судзяць удзельнікаў акцый пратэсту) на вопратцы.

Курасоўшчына
Цэнтр
Жодзіна

Ланцуг салідарнасці з Ігарам Лосікам.
Балконны пратэст
Ангарская
Акцыі адбываюцца не толькі ў Мінску
Рэчыца салідарная з Ігарам Лосікам