Акцыяніст загадаў настаўнікам правесці дзень памяці святых. У ікону ён прыфаташопіў Бандэру
Некаторыя расійскія школы правялі акцыю ўшанавання святых Сцяпана і Святланы, якіх прыдумаў беларускі акцыяніст Уладзіслаў Бохан. Шмат эпічных фотажаб.

Фота: t.me/ula_bo
Беларускі мастак-акцыяніст Уладзіслаў Бохан правёў чарговую акцыю з прыцягненнем расійскіх настаўнікаў. Ён адправіў лісты ў расійскія школы з патрабаваннем правесці «усерасійскую акцыю памяці» і ўшанаваць Святога Сцяпана і Святую Святлану, піша Reform.by.
«Святым Сцяпанам «быў Сцяпан Бандэра, а» Святой Святланай «апынулася суддзя суда Баранавіцкага раёна Святлана Снежка, якая прызнала тэлеграм-канал Бохана»экстрэмісцкім».
Акцыі правялі як мінімум у дзвюх школах Камчацкага краю. У адной са школ памяць «святых» ушанавалі, сфатаграфаваўшыся з абразамі і лампадкамі на фоне экрана з храмам, а ў другой пайшлі далей і збудавалі імправізаваны алтар.
Расійскія праўладныя тэлеграм-каналы назвалі акцыю правакацыяй і заявілі, што настаўнікі на яе не павяліся і патэлефанавалі ў паліцыю. Паведамляецца, што паліцыя праводзіць праверку.
Бохан рассылаў беларускім і расійскім школам лісты з патрабаваннем далучацца да розных флэшмобаў. Напрыклад, ён прапанаваў настаўнікам арганізаваць конкурс з перафразаваным дэвізам СС, правесці акцыю «Праца вызваляе», а таксама прадставіўся даверанай асобай Пуціна і папрасіў настаўнікаў развесіць плакаты аб сустрэчы з ім.

Фота: t.me/ula_bo

Фота: t.me/ula_bo

Фота: t.me/ula_bo

Фота: t.me/ula_bo