Актывісты "Маладога фронту" перадалі больш за 400 беларускамоўных кніг у бібліятэкі следчых ізалятараў і калоній
Актывісты міжнароднага маладзёжнага аб'яднання "Малады фронт" (Чэхія) перадалі больш за 400 беларускамоўных кніг у бібліятэкі следчых ізалятараў і калоній. Пра гэта БелаПАН паведаміла намеснік старшыні арганізацыі Анастасія Палажанка.
Актывісты міжнароднага маладзёжнага аб'яднання "Малады фронт" (Чэхія) перадалі больш за 400 беларускамоўных кніг у бібліятэкі следчых ізалятараў і калоній. Пра гэта
БелаПАН паведаміла намеснік старшыні арганізацыі Анастасія Палажанка.
Паводле яе слоў, раней "Малады фронт" праводзіў кампанію "Беларускую кнігу — дзецям!". У яе межах з верасня па студзень актывісты арганізацыі збіралі
беларускамоўныя кнігі, якія перадавалі ў дзіцячыя дамы. "Цяпер, у сувязі з наяўнасцю палітзняволеных, наша мэта змянілася. Мы перадаем беларускія кнігі ў тыя папраўчыя ўстановы, у якіх
знаходзяцца былыя кандыдаты ў прэзідэнты, палітзняволеныя, і наогул у бібліятэкі пенітэнцыярных устаноў", — сказала Палажанка.
Падчас знаходжання ў следчым ізалятары КДБ Палажанка даведалася, што там у бібліятэцы ёсць толькі два асобнікі Бібліі. "Таму я асабіста адправіла туды пасылку з Бібліямі. Пасылка назад не
прыйшла, значыць, яе там прынялі", — лічыць Палажанка.
Паводле яе слоў, актывісты "Маладога фронту" таксама адпраўлялі пасылкі ў следчыя ізалятары і месцы пазбаўлення волі. "Мы дасылалі кнігі як прыватныя асобы. Для таго каб
пасылкі не былі заблакаваны, каб не было праблем. Наколькі я зараз ведаю, гэтыя кнігі турэмнымі бібліятэкамі былі прыняты ў двух следчых ізалятарах і дзвюх калоніях", — адзначыла
Палажанка.
БелаПАН