Актрыса Алена Гіранок атрымала штраф 810 рублёў
Вядомую артыстку затрымалі ў нядзелю.

Затрыманую ў нядзелю ў Мінску актрысу Алену Гіранок аштрафавалі на 810 рублёў за "парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў". Рашэнне вынес суддзя Першамайскага суда сталіцы Максім Трусевіч.
Гіранок ужо затрымлівалі падчас Марша 26 кастрычніка. Тады яе ноч пратрымалі ў міліцыі.
Алена Гіранок — актрыса Тэатра-студыі кінаакцёра. Адна з апошніх яе работ у кіно — роля жонкі Янкі Купалы Уладзіславы ў аднайменным фільме Уладзіміра Янкоўскага, піша «Еўрарадыё».