Актывіста аштрафавалі за стрым з ускладання кветак
Актывіст Курапацкай варты, сябра БХД Зміцер Казакевіч атрымаў штраф 30 базавых велічыняў за «ўдзел у несанкцыянаванай акцыі» памяці Міхася Жызнеўскага 22 студзеня ля помніка Тарасу Шаўчэнку ў Мінску.

Зміцер Казакевіч
На пяцігоддзе гібелі героя Украіны беларуса Міхася Жызнеўскага актывісты ўскладалі кветкі да помніка Тарасу Шаўчэнку. Зміцер Казакевіч вёў стрым з гэтага мерапрыемства. Суд Цэнтральнага раёна палічыў прысутнасць Змітра і факт стрыму ўдзелам у палітычнай акцыі.
Нагадаем, пасля акцыі 22 студзеня былі затрыманыя актывісты Дзяніс Урбановіч і Вольга Нікалайчык. Пазней яны атрымалі штрафы.
Паводле bchd.info