Актывістку руху «Маці-328» Марыну Кісялевіч перавялі ў СІЗА №1

Апошні месяц Марына Кісялевіч знаходзілася на рэабілітацыі ў бальніцы, а 7 лютага яе перавялі на «Валадарку», паведамляюць праваабаронцы.

Марыну Кісялевіч перавялі на «Валадарку»

Марыну Кісялевіч перавялі на «Валадарку»


Нагадаем, што 30 снежня актывістцы Матчынага руху 328 Марыне Кісялевіч патэлефанавалі з міліцыі і сталі пытаць пра допісы «УКантакце» ад яе імя. Жанчына адказала, што не карыстаецца гэтай сацсеткай, што актыўная толькі ў Facebook. Але яе забралі ў міліцыю «без аніякіх дакументаў» трое супрацоўнікаў Крымінальнага вышуку Кастрычніцкага РУУС.
Калі Марыну Кісялевіч сталі распытваць пра допісы ўжо ў Facebook, яна адмовілася сведчыць супраць сябе. Тады заявілі, што яе затрымалі нібыта па крымінальным артыкуле 188 — за паклёп. На ноч жанчыну пакінулі ў халоднай камеры метр на паўтара, дзе яна ад марозу не магла спаць, нават сядзець. Зранку яе звазілі ў Следчы камітэт, але справу вярнулі назад. Тады сталі пагражаць ужо адміністрацыйнай справай, крычаць.
У выніку жанчына пасля пагроз сілавікоў выпіла цэлую пласцінку снатворнага — лічыла, гэтага хопіць, каб памерці. У навагоднюю ноч яна апынулася ў рэанімацыі.