Акумулятарны завод у Берасці падаў дакументы на паўторную экспертызу

На паўторную экалагічную экспертызу падалі дакументы супрацоўнікі акумулятарнага завода ў Берасці.

img_8155_833x400.jpg

Кампанія 1AK-GROUP, згодна заўвагам, унесла карэкціроўкі ў праект, – распавёў удзельнік штотыднёвых пратэстаў Зміцер Бекалюк:
– На сённяшні дзень, згодна адказу Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, завод не пацвердзіў тых выкідаў, якія ён дэклараваў, якія запісаныя ў праекце. І ён паспрабаваў іх узаконіць, то бок тыя перавышэнні. Перавышэнні ім не ўзаконілі, адпаведна яны не могуць далей праходзіць працэдуру запуску завода. Ім неабходна было праводзіць карэкцыю тых зменаў, па якім яны атрымалі адмоўнае заключэнне. І гэтым яны зараз заняліся, і падалі дакументы на наступную экалагічную экспертызу.
Раней прадстаўнікі «Айпауэр» атрымоўвалі адмоўнае заключэнне дзяржаўнай экалагічнай экспертызы. Гэта датычылася найперш зменаў у праектную дакументацыю.
Паводле racyja.com