Алег Панамар: Калі б «заўтра вайна», то рубель таксама павінен быў абваліцца

Адзін з найвядомейшых украінскіх блогераў разважае, ці здарыцца неўзабаве вайна паміж Украінай і Расіяй. І прагноз яго на гэты конт аптымістычны.

arm_default_d_850.jpg

Акцыі расійскіх дзяржаўных банкаў узначалілі распродаж на Маскоўскай біржы, якая за месяц спаліла 32 млрд долараў капіталізацыі індэкса РТС, абваліўшы рынак на мінімумы з траўня.

На таргах учора акцыі Ашчадбанка абваліліся на 5,63% і аказаліся на самай нізкай адзнацы з канца красавіка (280,65 рубля за штуку), а паперы ВТБ страцілі 6,69% і закрылі сесію па 42,865 капейкі за штуку, аформіўшы «дно» за 8 месяцаў.

З пікаў, паказаных у кастрычніку, два найбуйнейшыя дзяржбанкі Расіі патаннелі на 25% і страцілі на дваіх больш за 2 трыльёны рублёў рынкавай капіталізацыі пасля таго, як ЗША дэ-факта выставілі ўльтыматум Пуціну, прыстрашыўшы жорсткімі фінансавымі санкцыямі ў выпадку ўварвання ва Украіну. “Калі Крэмль адважыцца на вайну, Расія будзе цалкам ізаляваная ад сусветнай фінансавай сістэмы”, — папярэдзіў Байдэн Пуціна

Але вось што цікава!

Рубель не падае. Калі б "заўтра вайна", то рубель таксама мусіў бы абваліцца.

Для мяне — гэта яшчэ адзін індыкатар майго прагнозу. Карыбскі крызіс-2 скончыцца (скончыўся) як і першы — гульнёй нерваў і разрадкай.