ЕС мае намер адмовіцца ад доўгатэрміновых газавых кантрактаў з РФ — СМІ
Еўракамісія запатрабуе, каб тэрмін дзеяння кантрактаў на газ абмяжоўваўся 2049 годам у рамках "зялёнага" пераходу, піша korrespondent.net.
Еўрасаюз
плануе ўсталяваць крайні тэрмін для скасавання доўгатэрміновых кантрактаў на
імпарт газу ў рамках "зялёнага" пераходу. Пра гэта са спасылкай на
законапраект, якія рыхтуюцца абмеркаваць кіраўнікі ЕС на саміце ў Бруселі,
паведамляе Bloomberg у аўторак, 14 снежня.
Еўракамісія запатрабуе, каб тэрмін дзеяння кантрактаў на газ абмяжоўваўся 2049 годам.
Таксама будуць прапанаваныя меры па ўмацаванні бяспекі паставак, паколькі гэтай зімой ЕС сутыкнецца з рэкорднымі цэнамі і вострым дэфіцытам газу.
Законапраект утрымлівае і прапановы па больш эфектыўным рэагаванні чальцоў ЕС на энергетычны крызіс. У прыватнасці, гаворка ідзе аб нарматывах запасаў газу ў падземных сховішчах.
Як піша Bloomberg, Расія, якая забяспечвае траціну патрэбаў ЕС у газе і нарошчвае вайсковую прысутнасць ля межаў Украіны, зацікаўленая ў доўгатэрміновых кантрактах.
Нядаўна цана на газу ў Еўропе перавысіла 1400 долараў. Цяна на газ на еўрапейскім рынку пачала расці на мінулым тыдні.