Беларусь выдаткавала на расійскую вакцыну супраць каронавіруса больш за $42 млн.
Закупка расійскай вакцыны супраць каронавіруса за першыя 10 месяцаў у 2021 годзе ўжо абышлося беларускім падаткаплатнікам у $42,1 млн.
![aauy626o2rbjvosh3xgh2qr36y.jpg aauy626o2rbjvosh3xgh2qr36y.jpg](/img/v1/images/aauy626o2rbjvosh3xgh2qr36y.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Такую лічбу прыводзіць РБК са спасылкай на федэральную мытную службу Расіі.
Як сцвярджаў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, два кампаненты вакцыны «Спутник V», як набытай у Расіі, так і разлітай у Беларусі, абыходзяцца ў $20, што азначае, што з пачатку года Беларусь завезла 4,2 млн.доз расійскай вакцыны, што дазваляе вакцынаваць 2,1 млн. чалавек. Зрэшты, Беларусь закупляла і вакцыну «Спутник лайт».
Паводле апошніх даных, апублікаваных Міністэрствам аховы здароўя Беларусі, першую дозу вакцыны супраць COVID-19 атрымалі больш за 3,97 млн беларусаў, з іх больш за 3,156 млн прайшлі поўны курс вакцынацыі.
Лідарам па колькасці закупак «Спутник V» стала Аргенціна, якая за 10 месяцаў выдаткавала на расійскую вакцыну $220 млн. На другім месцы Мексіка — $190 млн., на трэцім ААЭ —$126 млн.. Беларусь займае 9-е месца.
![756391309642547.jpg 756391309642547.jpg](/img/v1/images/756391309642547.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)