Мінздароўя абвясціла пра менш чым 800 выпадкаў COVID-19 за суткі
Міністэрства аховы здароўя Беларусі абнавіла каронавірусную статыстыку. У краіне за суткі зарэгістравана ўсяго 778 новых выпадкаў COVID-19. Апошні раз такі нізкі паказчык ведамства называла ў жніўні.
![2_32_1.jpg 2_32_1.jpg](/img/v1/images/2_32_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Усяго ж з пачатку пандэміі ўжо пацверджана 676 512 дыягназаў.
Выпісаныя за дзень 792 чалавекі. Ачунялым лічыцца 667 041 пацыент за ўвесь час, піша REFORM.by.
За суткі памерлі 16 чалавек з каронавіруснай інфекцыяй. Усяго ў афіцыйнай статыстыцы ўжо 5305 смяротных выпадкаў.
Ужо неаднаразова было заўважана, што колькасць афіцыйна захварэлых COVID-19 ад Міністэрства аховы здароўя практычна наўпрост карэлюецца з колькасцю праведзеных тэстаў. Чым менш праведзена тэстаў — тым менш афіцыйна хворых. За мінулыя суткі ў краіне было праведзена ўсяго 5884 тэсты. У цэлым з пачатку пандэміі ў краіне праведзена амаль 10,7 млн тэстаў.