За суткі ў Беларусі выявілі 1454 выпадкі COVID-19
Міністэрства аховы здароўя Беларусі абвясціла аб 1454 новых выпадках COVID-19 за суткі. З пачатку пандэміі выяўлена 674 723 інфікаваных.
З учорашняга дня выпісаныя 1977 пацыентаў. Ачунялі 665 432 чалавекі з пацверджаным раней дыягназам, перадае REFORM.by.
За ўвесь перыяд распаўсюджання інфекцыі ў Беларусі, па афіцыйных даных, памерлі 5276 пацыентаў з каронавірусам. За суткі зарэгістравана 15 смяротных выпадкаў.
Усяго праведзена 10 671 855 тэстаў. З учорашняга дня выканалі 23 016 даследаванняў.