У Беларусі — 1765 новых выпадкаў COVID-19
За мінулыя суткі ў Беларусі выявілі 1765 новых выпадкаў COVID-19, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. З пачатку пандэміі іх было зарэгістравана 678 277.
З учорашняга дня выпісаныя 2027 пацыентаў. Ачунялі 669 068 чалавек з пацверджаным раней дыягназам, піша REFORM.by.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі ў Беларусі, па афіцыйных дадзеных, памерлі 5322 пацыенты з каронавірусам. За суткі зафіксавана 17 смяротных выпадкаў.
Усяго праведзена 10 717 846 тэстаў. З учорашняга дня выканана 26 237 даследаванняў.
Нагадаем, што яшчэ ўчора Мінздароўя рапартавала пра менш за 800 выяўленых выпадкаў COVID-19.