Алеся Пушкіна перавялі ў СІЗА на Валадарскага. Там ён намаляваў сукамернікаў (фота)
Мастака Алеся Пушкіна, які раней знаходзіўся ў следчай турме ў Жодзіне, перавялі ў СІЗА на Валадарскага ў Мінск.
![1_501.jpg 1_501.jpg](/img/v1/images/1_501.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Адтуль мастак даслаў серыю работ, якія назваў «Сукамернікі».
![2_458.jpg 2_458.jpg](/img/v1/images/2_458.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Нагадаем, мастака і рэстаўратара Алеся Пушкіна затрымалі 30 сакавіка, супраць яго распачалі крымінальную справу «За здзяйсненне наўмысных дзеянняў, накіраваных на рэабілітацыю і апраўданне нацызму». У пракуратуры паўсталі прэтэнзіі да партрэта Яўгена Жыхара аўтарства Пушкіна, які быў прадстаўлены на выставе работ мастака. Праваабаронцы прызналі Пушкіна палітычным зняволеным.
Паводле reform.by.