«Белапанаўцаў» Ірыну Леўшыну і Дзмітрыя Наважылава абвінавацілі ў «стварэнні экстрэмісцкага фарміравання»
«Свабодзе» стала вядома, што дырэктарцы «БелаПАН» Ірыне Леўшынай і былому кіраўніку кампаніі Дзмітрыю Наважылаву прад’явілі новыя абвінавачанні — у «стварэнні экстрэмісцкага фарміравання». Абое ў мінскім СІЗА з 18 жніўня.
За «стварэнне
экстрэмісцкага фарміравання» пагражае пазбаўленне волі да 7 гадоў.
18 жніўня Леўшыну (на здымку) і Наважылава затрымалі нібыта за «арганізацыю масавых беспарадкаў» (арт. 342
Крымінальнага кодэкса). Пазней Следчы камітэт заявіў, што іх абвінавачваюць
ва «ўхіленні ад сплаты падаткаў» (артыкул 243 КК).
Стала
вядома, што таксама ў «стварэнні экстрэмісцкага фарміравання» абвінавацілі
медыяменеджара Андрэя Аляксандрава. Ён у турме з 27 студзеня 2021 года.
Аляксандрава абвінавачваюць у:
арганізацыі
масавых беспарадкаў (арт. 342);
ухіленні ад сплаты падаткаў (арт. 243);
здрадзе Радзіме (арт. 356).
Цяпер яшчэ дадаўся арт. 361–1 КК.