Алена Леўчанка: «Нідзе не было ўказана, што нельга сцяг на голае цела»

Знакамітая беларуская баскетбалістка Алена Леўчанка дзівіцца, чаму толькі цяпер інтэрнэт узбурыла яе фота пяцігадовай даўнасці.  



lievcienko.jpg

— Я вельмі люблю эксперыментаваць. І ідэя загарнуцца ў беларускі сцяг належыць мне. Тады на Алімпіяду нам выдавалі доўгі шаўковы шаль у выглядзе беларускага сцяга. Я ўзяла яго на фотасесію, мы эксперыментавалі.
 

Гэта не было чымсьці пафасным, хутчэй — патрыятычным момантам. Пасля гэтага я з'ехала гуляць у Турцыю, гэту фатаграфію ўсюды публікавалі, і ўсюды былі толькі добрыя водгукі.
 

Асабіста мне гэта фатаграфія вельмі падабаецца. Да яе не мае ніякага дачынення ні федэрацыя, ні хто-небудзь іншы. Я ўсё прыдумала сама.

Нідзе не было ўказана, што такое нельга выкладваць, што сцяг на голае цела…
 

Калі бягуць лёгкаатлеты, а потым потнае цела абгортваюць сцягам — гэта адно. А я сфатаграфавалася ў прыгожай позе, як у Грэцыі багіні. Усё паднесена густоўна, гэта зразумела і па выразе твара, і па позе.
 

— А вы не задумваліся, што сцяг, на голае цела
 

— Разумееце, я даўно з'ехала з Беларусі, гуляла ў розных краінах, у Амерыцы. Проста ў некаторых нашых людзей звужана свядомасць, а я гляджу шырэй. Я ўсё прадумала да дробязяў — позу, погляд, святло было пастаўленае, фатограф добра папрацаваў...

Калі б нейкія праблемы былі са сцягам, то я б, пэўна што, ужо пра гэта ведала. Але гэта фатаграфія ёсць у інтэрнэце, на маім сайце, яе друкавалі ў турэцкай газеце. Ні пра якую крамолу ў момант фотасесіі я не думала. Наадварот, я ганаруся, што я беларуска.
 

А на ўсе пытанні з задавальненнем адкажу ў Facebook, Twitter і на сваім сайце, — цытуе Леўчанку Камсамольская праўда.