Алесь Бяляцкі зноў вылучаны на Нобелеўскую прэмію міру

Учора завяршыўся тэрмін прыняцця Нобелеўскім камітэтам прапановаў па кандыдатурах. Поўны спіс кандыдатаў традыцыйна застаецца закрытым. Афіцыйна апублікаваны ён можа быць толькі праз 50 гадоў. Колькасць кандыдатаў можа перавышаць 200 чалавек, як і ў мінулым годзе, піша «Наша Нiва». Аднак тры прозвішчы сталі вядомыя загадзя. Два нарвежскія дэпутаты вылучылі старшыню Маскоўскай Хельсінкскай групы Людмілу Аляксееву і беларускага праваабаронца Алеся Бяляцкага.  



bialiacki_spring96_org.jpg

Фота spring96.org
«Яны абое кінулі выклік аўтарытарным дзяржаўным структурам і незаконным злоўжыванням уладай», — сказаў адзін з дэпутатаў Ян Санер.
Алеся Бяляцкага прысудзілі да 4,5 гадоў турмы строгага рэжыму нібыта за нявыплату падаткаў. На самай справе гаворка ішла пра грошы, якія праваабаронца збіраў на дапамогу рэпрэсаваным і пацярпелым. Таксама Алесь Бяляцкі каардынаваў кампаніяй назірання за выбарамі.
Беларускае Радыё Рацыя