Аляксандр Камароўскі заклікаў польскія ўлады спыніць пераслед беларускіх дэмактывістаў

Жодзінскі ветэран вайны ў Афганістане, сустаршыня аргкамітэту стварэння ГА "Абаронцы Айчыны" Аляксандр Камароўскі звярнуўся да польскіх уладаў, грамадскасці і журналістаў з
заклікам спыніць пераслед і дыскрымінацыю беларускіх дэмакратычных актывістаў, якія апынуліся ў Польшчы. Ён таксама заклікаў аказаць падтрымку беларускім дэмактывістам.


 



Жодзінскі ветэран вайны ў Афганістане, сустаршыня аргкамітэту стварэння ГА "Абаронцы Айчыны" Аляксандр Камароўскі звярнуўся да польскіх уладаў, грамадскасці і журналістаў з заклікам спыніць пераслед і дыскрымінацыю беларускіх дэмакратычных актывістаў, якія апынуліся ў Польшчы. Ён таксама заклікаў аказаць падтрымку беларускім дэмактывістам.
 

Як адзначыў Аляксандр Камароўскі, дэмакратычныя актывісты, якія пераследаваліся па сфальсіфікаваных справах на Радзіме, нават за мяжой не могуць пачувацца ў бяспецы. Паводле яго словаў, беларускі рэжым пераследуе іх і там.
 

Асаблівую ўвагу ветэран звярнуў на справу жодзінскага следчага Андрэя Пыжыка, які ў 2006 годзе адмовіўся сфабрыкаваць справу супраць Аляксандра Камароўскага, за што паплаціўся працай і быў вымушаны з'ехаць з Беларусі.


Паводле прэс-службы БХД
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: