АМАП уварваўся на канцэрт «РСП» на турбазе пад Смалявічамі

Затрымалі некалькі чалавек.

photo_2021_02_13_23_28_17.jpg

АМАП уварваўся на канцэрт «РСП» на турбазе «Аганёк» пад Смалявічамі 13 лютага. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал Антона Матолькі.
«Пад Смалявічамі на турбазе «Аганёк» быў канцэрт гурта і іх накрыў АМАП. З канцэрту патэлефанавала знаёмая і сказала, што забіраюць тэлефоны», — паведамілі чытачы ў чат-бот канала.
У выніку затрыманыя менеджэр гурта РСП Настасся Доль, спявачка LEAR і ўдзельнікі групы «РСП» Дзяніс Тарасенка і Павел Гарадніцкі.
Агулам затрымана пад 70 чалавек.
Усіх даставілі ў РАУС у Смалявічах. У тамтэйшым чаце пішуць, што гледачы, якія прыехалі на канцэрт на аўтамабілях, на іх жа ехалі ў РАУС, але ў кожнай сядзеў амапавец. Машыны застаюцца стаяць каля будынка смалявіцкай міліцыі.