Амбасада ЗША ў Мінску пракаментавала затрыманні беларусаў 27 сакавіка
Было затрымана некалькі сотняў чалавек.

Амбасада ЗША ў Мінску пракаментавала затрыманні беларусаў 27 сакавіка:
«Запалохванне, адвольныя арышты і гвалтоўныя затрыманні мірных беларусаў абвяргаюць сцвярджэнні, нiбыта ніхто не хоча пратэставаць. Даванне беларусам магчымасці мірна збірацца адкрые праўду. Павага да правоў чалавека ўмацоўвае ўпэўненасць, рэпрэсіі падрываюць яе».