Учора ў Мінску затрымалі нямецкага журналіста
Праз пяць гадзін яго выпусцілі з РАУС, калі туды прыехаў амбасадар ФРГ.

Нікалас Коналі
Прадстаўніка Deutsche Welle Нікаласа Коналі, нягледзячы на наяўнасць акрэдытацыі, надпіс «Прэса» і паказаны пашпарт грамадзяніна Нямеччыны, сілавікі «узялі» у раёне плошчы Бангалор.
Праз пяць гадзін яго выпусцілі з РАУС, калі туды прыехаў амбасадар ФРГ.
Паводле словаў журналіста, яго прымусілі разблакаваць тэлефон і паказаць зробленыя здымкі. У выпадку адмовы пагражалі арыштам і выманнем усёй тэхнікі.