Амбасада ЗША заклікала вызваліць журналіста Андрэя Аляксандрава
14 студзеня Павераны ў справах ЗША Джэфры Джук правёў папярэднюю сустрэчу з намеснiкам Мiнiстра замежных спраў Беларусi Сяргеем Алейнiкам.
![Андрэй Аляксандраў Андрэй Аляксандраў](/img/v1/images/aleksandrov_bayhelp.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Андрэй Аляксандраў
Спадар Алейнiк нядаўна быў прызначаны адказным за стасункi са Злучанымi Штатамi з боку МЗС. Падчас размовы бакi амберкавалi бягучы стан двухбаковых адносiн i занепакоенасць ЗША ў дачыненнi да сiтуацыi з правамi чалавека ў Беларусi. У прыватнасцi, Павераны Джук падкрэслiў неабходнасць вызвалення былога намеснIка дырэктара агенцтва БелаПАН Андрэя Аляксандрава i ўсix астатнiх палiтычных вязняў, паколькi гэта пытанне мае крытычна важнае значэнне для будачага двухбаковых адносiн Беларусi i ЗША, паведамляецца на сайце амбасады ЗША ў Беларусі.
Нагадаем, журналіст Андрэй Аляксандраў быў затрыманы ў аўторак, 12 студзеня, разам са сваёй дзяўчынай Ірынай Злобінай. У адносінах на іх узбуджана крымінальная справа па падазрэнні ў фінансаванні пратэстаў.