Анатоля Лябедзьку і Вячаслава Сіўчыка пакаралі штрафамі

У Цэнтральным судзе Мінска прайшлі працэсы над апазіцыйнымі палітыкамі Анатолем Лябедзькам і Вячаславам Сіўчыкам. 



sud7.jpg

Лябедзька ўжо аштрафаваны на  50 базавых велічыняў (гэта 9 мільёнаў рублёў), Вячаслаў Сіўчык атрымаў штраф 60 базавых велічынь (10 мільёнаў 800 тысяч рублёў): па 30 базавых за брыдкаслоўе ды ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 4 кастрычніка — мітынгу супраць расійскай вайсковай базы на плошчы Свабоды, паведамляе Радыё Рацыя.

29 кастрычніка каля будынка КДБ у Мінску прайшла акцыя, прысвечаная ахвярам палітычных рэпрэсіяў 1937 года.

Анатоля Лябедзьку судзяць за акцыю памяці ахвяраў рэпрэсій. Акцыя адбылася 29 кастрычніка каля будынка КДБ у Мінску. Справу разглядае суд Цэнтральнага раёна сталіцы. Палітыка звінавачваюць у парушэнні парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў, нагадвае Радыё Свабода.

Міліцыя ў час акцыі перапісала дадзеныя ўсіх удзельнікаў, аднак нікога не затрымлівала. Але раней за гэтую ж акцыю былі завочна пакараныя штрафамі Мікалай Статкевіч, Уладзімір Някляеў ды Максім Вінярскі.