За ўдзел у Дні памяці Юры Глебік аштрафаваны на 25 базавых велічынь
19 лістапада Свіслацкі раённы суд аштрафаваў грамадскага актывіста Юрыя Глебіка на 25
базавых велічынь за ўдзел у традыцыйным Дні памяці паўстанцаў 1863 года, які прайшоў 31 кастрычніка ў Свіслачы і мясцовасці Якушоўка.
http://spring96.org/be/news/81254
spring96.org
Разглядаў адміністрацыйную справу старшыня Свіслацкага суда Аляксандр Шылін, які ў ранейшыя гады – у 2012-м і 2014-м – ужо засуджваў грамадскіх актывістаў да адміністрацыйнага арышту і штрафаў.
Пратакол пра адміністрацыйнае правапарушэнне быў складзены прадстаўніком Свіслацкага РАУС маёрам Андрэем Болбатам. На разглядзе справы былі заслуханы сведкі – свіслацкія супрацоўнікі міліцыі Аляксандр Барэль і Аляксандр Гуштын, а таксама праглядалася відэа з мерапрыемства, паведамляе ПЦ "Вясна".
У выніку Аляксандр Шылін палічыў Юрыя Глебіка вінаватым у парушэнні артыкулу 23.34 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь (парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавага мерапрыемства) і пакараў яго штрафам.
Юрый Глебік не згодзен з пастановай суддзі і збіраецца абскардзіць яе ў Гродзенскім абласным судзе.