Анатоля Лябедзьку таемна вывезлі з турмы на Акрэсціна (дапоўнена)
Анатоля Лябедзьку затрымалі 14 траўня.
Дзе ён цяпер, невядома. Палітыка павінны былі вызваліць сёння ў 10.50 паводле пратаколу затрымання. Аднак дзяжурны ЦІП паведаміў ягонай жонцы Святлане, што ў турме яго няма, ён вызвалены. Ля турмы сустрэць палітыка прыйшлі родныя, сябры і калегі па партыі. Магчыма, яго вывезлі на машыне: яна выехала з Акрэсціна на вялікай хуткасці, усе вокны былі закрытыя фіранкамі.
Анатоля Лябедзьку затрымалі 14 траўня каля Дома правасуддзя, куды ён прыйшоў падтрымаць абвінавачаных па справе студэнтаў. За гэта яго асудзілі на 30 сутак.
Як стала вядома, Анатоль Лябедзька дабраўся дахаты на таксоўцы. Яго вывезлі на легкавіку ў Сляпянку тварам уніз.